Пра нас
Кампанія RovarSoft базуецца ў Мінску і забяспечвае распрацоўку і падтрымку сэрвісаў для стандартных праграмных сродкаў з адкрытым зыходным кодам. Кампанія заснавана ў 2009 г., асноўнымі відамі яе дзейнасці з'яўляюцца вэб-дызайн, хостынг, падтрымка Linux і кансультаванне па базах дадзеных.
Прыналежнасць акцый супрацоўнікам кампаніі
Супрацоўнікі RovarSoft з'яўляюцца ўдзельнікамі "Праграмы ўдзелу супрацоўнікаў у акцыянернай уласнасці". Гэта павялічвае лаяльнасць працаўніка і падаўжае жыццяздольнасць кампаніі. Падобныя механізмы выкарыстоўвалі на пачатку сваёй дзейнасці некалькі паспяховых высокатэхналагічных кампаній.
Пра нашу назву
Першая частка назвы кампаніі Rovar паходзіць з беларускага слова ровар. Ровар сімвалізуе перавагі Адкрытага праграмнага забеспячэння: свабоду, нізкія кошты і падтрымку на доўгі час.
ААТ азначае форму аб'яднання, адпаведную англійскаму "Inc." У беларускай мове абрэвіятура расшыфроўваецца як "Адкрытае акцыянернае таварыства". Па-руску абрэвіятура пішацца ОАО "Открытое акционерное общество". Гэтая форма аб'яднання была абрана замест ЗАТ таму, што яна дазваляе большую гнуткасць у размеркаванні акцый.
rovarsoft.org
RovarSoft падтрымлівае дабрачыннае адгалінаванне rovarsoft.org, створанае на ўзор google.org.
Кантакты
info@rovarsoft.com
jobs@rovarsoft.com
sales@rovarsoft.com
support@rovarsoft.com

Drupal
OpenStreetMap
Ubuntu
PostgreSQL